Беларуская Служба

Анджэй Дуда і Уладзімір Зяленскі правялі перамовы ў польскім Жэшаве

10.02.2023 11:44
Уладзімір Зяленскі падзякаваў Анджэю Дудзе за падтрымку, якую Польшча аказвае Украіне, у тым ліку за клопат пра мільёны ўкраінскіх бежанцаў.
.   . , , 9  2023 .
Ул. Зяленскі і А. Дуда, Жэшуў, 9 лютага 2023 г. Фото: Fot.: Marek Borawski/KPRP

Прэзідэнты Польшчы і Украіны Анджэй Дуда і Уладзімір Зяленскі сустрэліся ў чацвер, 9 лютага, у горадзе Жэшаў на паўднёвым усходзе Польшчы. Украінскі лідар вяртаўся дадому праз Польшчу пасля візіту ў краіны Заходняй Еўропы, у прыватнасці ў Брусель.

Кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі пры прэзідэнце Польшчы Марцін Пшыдач паведаміў, што сустрэча прэзідэнтаў Польшчы і Украіны адбылася позна ўвечары і доўжылася больш за дзве гадзіны:

«Падчас размовы таксама абмяркоўваліся плануемыя будучыя дыпламатычныя мерапрыемствы Уладзіміра Зяленскага і фарміраванне парадку дня перад будучым самітам НАТА ў Вільні. На наступным тыдні Анджэй Дуда сустрэнецца з генэральным сакратаром НАТА, таму абмен меркаваннямі і інфармацыяй паміж польскім і ўкраінскім прэзідэнтамі ў кантэксце гэтых падзеяў вельмі важны. У размове закраналася і тэма санкцый. Уладзімір Зяленскі падзякаваў Анджэю Дудзе за падтрымку, якую Польшча аказвае Украіне, у тым ліку за клопат пра мільёны ўкраінскіх бежанцаў».

9 лютага прэзідэнт Украіны прымаў удзел у саміце Рады Еўропы ў Бруселі, выступіў у Еўрапейскім парламенце. Уладзімір Зяленскі падзякаваў еўрадэпутатам за падтрымку Украіны ў яе імкнення жыць у адзінай свабоднай Еўропе.

iar/pap/эж