Беларуская Служба

Джо Байдэн возьме ўдзел у Бухарэсцкім саміце дзевяткі ў Варшаве

11.02.2023 07:58
Двухбаковыя перамовы будуць прысвечаныя пытанням бяспекі, а таксама польска-амерыканскім адносінам.
US President Joe Biden.
US President Joe Biden.PAP/Radek Pietruszka

Кіраўнік Дэпартамента міжнароднай палітыкі прэзідэнта Марцін Пшыдач паведаміў, што падчас візіту ў Польшчу прэзідэнт ЗША Джо Байдэн возьме ўдзел у Бухарэсцкім саміце дзевяткі, скліканым прэзідэнтам Анджэем Дудам.

Амерыканскі лідар наведае Польшчу 20-22 лютага па запрашэнні прэзідэнта Анджэя Дуды, сустрэча з якім адбудзецца ў першы дзень візіту.

У Варшаве Джо Байдэн сустрэнецца з кіраўнікамі Польшчы, краінаў Балтыі і ўсяго ўсходняга флангу NATO. Марцін Пшыдач адзначыў, што арганізацыя такой важнай сустрэчы ў Варшаве сведчыць пра важнасць пазіцыі Польшчы. «Гэта паказвае, што сёння Польшча становіцца дыпламатычным цэнтрам, цэнтрам дыскусіі аб тым, што мы, як усходні фланг NATO, можам зрабіць для вырашэння выклікаў бяспецы», — патлумачыў Марцін Пшыдач.

«Польшча прыме саміт усходняга флангу NATO і ЗША. Нашы саюзніцкія адносіны мацнейшыя, чым калі-небудзь», — напісаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда у Twitter.

Падчас візіту Джо Байдэн таксама выступіць з прамовай аб архітэктуры бяспекі ў Еўропе, вайне за ўсходняй мяжой Польшчы і ролі краіны ў падтрымцы Украіны.

IAR / вх