Беларуская Служба

Маравецкі сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Швецыі. Сярод тэмаў сустрэчы – бяспека Еўропы

11.02.2023 13:35
Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі сустрэнецца ў Стакгольме з кіраўніком урада Швецыі Ульфам Крыстэрсанам. Тэмы перамоў – бяспека Еўропы і пытанне падрыхтоўкі да ўступлення Швецыі ў NATO.
Premier Szwecji  Ulf Kristersson
Premier Szwecji Ulf Kristersson PAP/EPA/JULIEN WARNAND

Галоўнай тэмай сустрэчы прэмʼр-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага і прэмʼер-міністра Швецыі Ульфама Крыстэрсана будзе пытанне павышэння бяспекі Еўропы шляхам падтрымкі Украіны і яе грамадзян у вайне з Расіяй. Абодва прэм’еры таксама абмяркуюць найважнейшыя тэмы польска-шведскіх двухбаковых дачыненняў і найважнейшыя пытанні еўрапейскага парадку дня. Таксама будзе ісці размова пра падрыхтоўку Швецыі да ўступлення ў НАТО.

У камюніке нагадваецца, што Швецыя цяпер старшынюе ў Радзе Еўрасаюза і каардынуе працу над наступным пакетам санкцый ЕЗ супраць Расіі. Гэтая тэма – як падкрэслівае прэс-сакратар – абмяркоўвалася і на апошнім Еўрапейскім савеце, які прайшоў у мінулыя чацвер і пятніцу.

«Павышэнне бяспекі Еўропы, у тым ліку Польшчы, у кантэксце імперскіх планаў Крамля сёння зʼяўляецца прыярытэтам. Вайна паміж Расіяй і Украінай – гэта вайна, у якой разыгрываецца будучыня ўсяго нашага кантынента. Таму з пачатку расійскай агрэсіі Швецыя, як і Польшча, паслядоўна падтрымлівае Украіну, забяспечвае ваенную і гуманітарную дапамогу, а таксама абсталяванне, неабходнае для аднаўлення электрасеткі», – падкрэсліў Пётр Мюлер.

У маі 2022 года Польшча і Швецыя арганізавалі Канферэнцыю донараў, мэтай якой было аказанне гуманітарнай падтрымкі Украіне. Ва ўмовах расійскай агрэсіі супраць Украіны Швецыя і Фінляндыя падалі заяўкі на ўступленне ў НАТА. Пашырэнне Паўночнаатлантычнага альянсу гэтымі дзвюма краінамі, як падкрэсліваецца ў прэс-рэлізе, зʼяўляецца важным элементам бяспекі ў рэгіёне Балтыйскага мора, уключна з Польшчай.

PAP / вх