Беларуская Служба

У Варшаве сёння развітваюцца з беларускім добраахвотнікам Эдуардам Лобавым

11.02.2023 15:03
     .
Развітанне з Эдуардам Лобавым у Варшаве.Фота: t.me/christianvision

Пахавальная святая імша за Эдуарда Лобава пройдзе ў касцёле св. Аляксандра ў Варшаве.

Эдуард - беларус, каталік, актывіст «Маладога Фронту», быў затрыманы пасля выбараў 2010 года, 4 гады правёў за кратамі. З 2015 года абараняў Украіну ад агрэсіі.

Эдуард Лобаў загінуў ва Украіне 26 студзеня ва ўзросце 34 гадоў ад смяротнага ранення, якое атрымаў, прыкрываючы сабой камандзіра.

вх