Беларуская Служба

Іншаземцы, якія штурмуюць польскую мяжу, прыбываюць у Беларусь з Расіі

12.02.2023 09:54
Затрыманыя грамадзяне Сірыі заявілі, што вылецелі са сваёй краіны ў Расію ў пачатку лютага.
Польская памежніца на ахове мяжы з Беларуссюфота: Twitter/StZaryn

Учора 50 чалавек спрабавалі нелегальна прабрацца з Беларусі ў Польшчу, паведамляе Памежная служба. Сярод іх былі грамадзяне Емену, Іраку, Сірыі і Афганістану.

На ўчастку мяжы, які ахоўваецца памежнай заставай у Ліпску, былі затрыманыя сем грамадзян Сірыі, якія заявілі, што вылецелі са сваёй краіны ў Расію ў пачатку лютага. Па іх інфармацыі, з Расіі яны прыехалі ў Беларусь.

IAR/нг