Беларуская Служба

Прэзідэнт і міністр абароны наведаюць палігон, дзе праходзяць падрыхтоўку ўкраінскія салдаты

12.02.2023 13:12
Яны сустрэнецца з украінскімі вайскоўцамі і азнаёміцца з ходам іх падрыхтоўкі.
 Leopard
Танк Leopard нямецкай вытворчасці MON/twitter.com

У панядзелак прэзідэнт Анджэй Дуда і міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак будуць назіраць за трэніроўкамі ўкраінскіх вайскоўцаў на палігоне ў вёсцы Свентошаў. Польская 10-я бранятанкавая кавалерыйская брыгада, якая ўваходзіць у склад 11-й Любускай бранятанкавай дывізіі, ужо некалькі дзён вучыць украінскія экіпажы абслугоўваць танкі «Леапард». Польшча паставіць Украіне 14 такіх танкаў у рамках міжнароднай бранятанкавай кааліцыі.

Падчас наведвання палігона ў Свентошаве запланаваны выступ галоўнакамандуючага ўзброеных сіл прэзідэнта Анджэя Дуды. Прэзідэнт разам з міністрам Марыюшам Блашчакам таксама сустрэнецца з украінскімі вайскоўцамі і азнаёміцца з ходам іх падрыхтоўкі.

Польшча выкарыстоўвае танкі нямецкай вытворчасці «Леапард» амаль 20 гадоў. У краіне каля 250 такіх танкаў, некаторыя з іх прайшлі глыбокую мадэрнізацыю.

IAR/нг