Беларуская Служба

Каталіцкі Касцёл моліцца сёння за ахвяраў землятрусу ў Турцыі і Сірыі

12.02.2023 13:41
Колькасць загінулых у выніку землятрусу на мяжы Турцыі і Сірыі перавысіла 29 тысяч чалавек.
      ,
У выніку землятрусу загінулі дзясяткі тысяч чалавек, некаторыя ахвяры яшчэ пад заваламіфота: PAP/EPA/SEDAT SUNA

Пасля святой імшы ў большасці дыяцэзій Польшчы арганізуецца збор ахвяраванняў, зладжаны дабрачыннай арганізацыяй Caritas Polska.

Мацей Дубіцкі з Caritas Polska заклікае аказаць дапамогу ахвярам трагедыі. «Я заклікаю вас унесці ахвяраванні, каб падтрымаць гэты збор сродкаў, таму што на дадзены момант гэта вельмі, вельмі неабходная гуманітарная дапамога пацярпелых. Мы спачуваем сем'ям, мы спачуваем у гэтай трагічнай сітуацыі, калі бачым рэпартажы пра дзяцей, пра цяжарных, пра старых людзей, якія пацярпелі. Гэта вельмі цяжкія сцэны, але мы стараемся даць хаця б прамень надзеі і падтрымкі гэтым людзям з Польшчы», – сказаў Мацей Дубіцкі.

Згодна з апошнімі паведамленнямі, колькасць загінулых у выніку землятрусу ў панядзелак на мяжы Турцыі і Сірыі вырасла да больш чым 29 тысяч чалавек.

Дзякуючы шчодрасці палякаў каля 1200 ахвяраў землятрусу атрымалі матрацы ў некалькіх прытулках у сірыйскім горадзе Алепа.

IAR/нг