Беларуская Служба

Пасол ЗША: Прэзідэнт Байдэн клапоціцца пра Польшчу, пра бяспеку палякаў

12.02.2023 16:15
Ніколі раней прэзідэнт ЗША не быў у Польшчы два разы на працягу аднаго года.
A
Aмбасадар ЗША ў Польшчы Марк Бжэзіньскі Foto: pl.usembassy.gov

Пасол ЗША ў Польшчы Марк Бжэзіньскі кажа, што пра тое, наколькі важныя польска-амерыканскія адносіны, сведчыць візіт Джо Байдэна ў Польшчу. Пасол паведаміў, што прэзідэнт ЗША прыбудзе ў Польшчу 20-22 лютага.

Марк Бжэзіньскі падкрэсліў у Polsat News, што ва ўмовах расійскай агрэсіі супраць Украіны вельмі важна захоўваць адзінства з хаўруснікамі.

- Ніколі раней прэзідэнт ЗША не быў у Польшчы два разы на працягу аднаго года. Гэта паказвае, што прэзідэнт Байдэн клапоціцца пра Польшчу, клапоціцца пра вас і вашу бяспеку. Ён быў уражаны тым, як палякі прынялі бежанцаў з Украіны. Канешне, прэзідэнт Байдэн сустрэнецца з прэзідэнтам Дудам. У Польшчу прыязджае шмат гасцей, але гэты візіт самы важны. Гэта для нас вялізны гонар.

Пасол адзначыў, што прэзідэнт Джо Байдэн будзе абмяркоўваць з прэзідэнтам Анджэем Дудам двухбаковыя адносіны, пытанні падтрымкі Украіны і ўмацавання НАТА.

Марк Бжэзіньскі таксама дадаў, што прэзідэнт ЗША хоча сустрэчы лідараў Бухарэсцкай дзявяткі. «Трэба сказаць, што гэта гістарычны момант. Я ганаруся тым, што з'яўляюся амбасадарам у Польшчы менавіта ў гэты момант. Увесь свет цяпер глядзіць на Польшчу, і таму сюды едзе прэзідэнт Байдэн», – сказаў Бжэзіньскі.

IAR/нг