Беларуская Служба

Евангельскія хрысціяне адкрылі ў Познані цэнтр дапамогі ўкраінскім дзецям

26.02.2023 16:21
Зараз дапамогай цэнтра карыстаецца некалькі дзясяткаў чалавек. Гэта дзеці, падлеткі ад 13 да 18 гадоў, а таксама іх маці.
ПознаньAutorstwa Stanisław Szewczyk - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=50934521

Евангельскія хрысціяне з Познані дапамагаюць украінскім дзецям-бежанцам. У прыватнасці дапамогу аказвае Польска-ўкраінскі цэнтар развіцця «Зялёны дом». Акрамя дзяцей, тут знаходзяць дапамогу і маці, кажа прафесар Малгажата Гжывач(Małgorzata Grzywacz) з Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані:

- Нашыя дзеянні засяроджваюцца на патрэбах дзяцей і моладзі, паколькі для іх гэта асабліва траўматычны час. Ім трэба даць шанец перажыць гэты жахлівы час у максімальна станоўчых умовах.

Зараз дапамогай цэнтра карыстаецца некалькі дзясяткаў чалавек. Гэта дзеці, падлеткі ад 13 да 18 гадоў, а таксама іх маці. Цэнтр стварылі дзве ўкраінкі і полька. Ім дапамагае група супрацоўнікаў і валанцёраў.

IAR/аз