Беларуская Служба

Польскі генерал: Ключ да поспеху Украіны - у руках заходніх краін

26.02.2023 19:30
Пры рашучай ваеннай падтрымцы Захаду ёсць шанец да будучай вясны цалкам выцесніць ворага з Украіны, лічыць Раман Полька.
Генерал Раман Полькаprezydent.pl

Генерал Раман Полька(Roman Polko) лічыць, што ключ да поспеху Украіны знаходзіцца ў руках заходніх краін. На думку былога камандзіра польскага спецпадраздзялення «GROM», калі Захад дасць украінцам патрэбную колькасць зброі, то яны маюць шанец да будучай вясны цалкам выцесніць ворага са сваёй тэрыторыі:

- Калі Захад праз ваенную падтрымку вырашыць моцна падтрымаць Украіну, у нас сапраўды ёсць шанец да вясны наступнага года цалкам выцесніць расіян з Украіны. Я кажу «мы», таму што гэта зразумела будзе зроблена рукамі ўкраінцаў, але ключ да поспеху Украіны знаходзіцца ў руках Захаду.

Генерал Раман Полька падкрэсліў, што Расія стамілася ад вайны, не дасягнула поспеху і панесла вялікія страты. Паводле генерала, на сучасным этапе пра лёс вайны вырашае матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне.

IAR/аз