Беларуская Служба

Падпалкоўнік Валерый Сахашчык заклікаў беларусаў яднацца

27.02.2023 08:47
«Беларускі народ падтрымлівае братэрскі ўкраінскі народ і будзе далей змагацца».
Падпалкоўнік Валерый Сахашчык заклікаў беларусаў яднаццаЗдымак з сайту Радыё «Рацыя»

Прадстаўнік па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі, кіраўнік Дэпартаменту нацыянальнай бяспекі, падпалкоўнік Валерый Сахашчык заклікаў беларусаў яднацца. Пра гэта афіцэр заявіў падчас беларуска-ўкраінскага мітынгу «Дзве нацыі – адзін вораг», які прайшоў у Варшаве.

«Беларускі народ падтрымлівае братэрскі ўкраінскі народ і будзе далей змагацца (...). Мы не абаронім свае ідэі, сваю свабоду, свае каштоўнасці, калі не будзем разам», – зазначыў Сахашчык, дадаўшы, што «нашы лепшыя браты і сыны гінуць цяпер за Украіну».

Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць беларусаў, якія загінулі ва Украіне. Пасля яго адбылося шэсце ў іх гонар і ў падтрымку ўкраінскага народу. На мітынгу таксама выступілі, у прыватнасці, Зянон Пазняк і Павел Латушка.

вс