Беларуская Служба

Начальнікі генеральных штабаў Японіі і Польшчы размаўлялі пра сітуацыю ва Украіне

27.02.2023 16:43
Візіт японскага генерала пачаўся ў панядзелак, 27 лютага.
Генерал Кодзі Ямазакі і генерал Раймунд Анджэйчак Foto: Sztab Generalny WP/twitter

У Польшчы з візітам знаходзіцца начальнік Аб'яднанага штаба Сіл самаабароны Японіі генерал Кодзі Ямазакі. Прэс-служба Генеральнага штабу Войска Польскага паведаміла, што падчас перамоў закраналіся тэмы вайны ва Украіне, дапамогі ўкраінскаму боку ў змаганні з агрэсарам, бяспекі ў Еўропе і Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, а таксама польска-японскага вайсковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, гэтыя пытанні былі агавораныя падчас сустрэчы генерала Кодзі Ямазакі і начальніка Генеральнага штабу Войска Польскага генерала Раймунда Анджэйчака.

Візіт японскага генерала пачаўся ў панядзелак, 27 лютага.

вс