Беларуская Служба

Сёлета ў Польшчы ад грыпу памерла 108 чалавек

27.02.2023 22:04
У бягучым сезоне супраць грыпу вакцынаваліся толькі 5,7% жыхароў Польшчы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарCapri23auto/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ад пачатку сезону грыпу медыкі зарэгістравалі больш за 3 млн 630 тыс. захворванняў на грып і падобныя вірусныя захворванні. Сезон грыпу працягваецца ад пачатку кастрычніка да канца сакавіка, нагадала кіраўнік Рэспубліканскага цэнтру па пытаннях грыпу Нацыянальнага інстытуту грамадскага здароўя, прафесар Лідзія Брыдак. Яна дадала, што з-за ўскладненняў, звязаных з грыпам, у Польшчы памерла 108 чалавек, а больш за 23 тыс. 260 пацыентаў былі шпіталізаваныя.

У бягучым сезоне супраць грыпу вакцынаваліся толькі 5,7% жыхароў Польшчы.

вс