Беларуская Служба

Войска Польскае падпісвае кантракт на пакупку 1 тыс. адзінак сучасных БМП (ВІДЭА)

27.02.2023 22:03
Баявая машына пяхоты Borsuk цалкам распрацаваная польскімі інжынерамі.
   Borsuk
Баявая машына пяхоты Borsuk польскай вытворчасці YouTube/Polska Zbrojna/screen

У аўторак, 28 лютага, у горадзе Сталёва Воля ў Падкарпацкім ваяводстве на поўдні Польшчы будзе падпісанае пагадненне аб пастаўках Войску Польскаму баявых машын пяхоты Borsuk (Барсук). Армія плануе купіць мінімум 1 тыс. адзінак сучасных БМП. За распрацоўку і выпуск машыны адказвае ваенны завод Huta Stalowa Wola, які ўзначаліў кансорцыум польскіх кампаній, заангажаваных у згаданы праект. Плануецца, што пастаўкі БМП Borsuk для польскай арміі пачнуцца ў першай палове 2024 года.

Актуальна некалькі адзінак БМП праходзяць палявыя выпрабаванні ў 15-й механізаванай дывізіі, якая дыслакуецца на паўночным усходзе Польшчы.

Баявая машына пяхоты Borsuk цалкам распрацаваная польскімі інжынерамі. Borsuk – гэта плаваючая БМП, узброеная 30-міліметровай гарматай.

Huta Stalowa Wola – буйны польскі завод ваенна-прамысловага комплексу, заснаваны ў 1939 годзе. Прадпрыемства вядомае выпускам ваеннай тэхнікі і ўзбраення, у прыватнасці, самаходных артылерыйскіх установак Krab, якія пазітыўна ацэньваюць украінскія артылерысты на фронце.

вс

Першы ўкраінскі батальён на БМП Bradley скончыў падрыхтоўку (ВІДЭА)

27.02.2023 19:03
На пачатку студзеня ЗША анансавалі новы буйны пакет ваеннай дапамогі Украіне.