Беларуская Служба

У Польшчы больш за тысячу студэнтаў з Украіны вучацца дыстанцыйна на першым курсе

28.02.2023 10:01
 Гэта звязана з забаронай на выезд з краіны мужчынам ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў.
.
.Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0

У польскіх універсітэтах больш за тысячу студэнтаў з Украіны вучацца дыстанцыйна на першым курсе ВНУ. Пра гэта паведамляе Канферэнцыя рэктараў акадэмічных школ Польшчы (KRASP). Гэта звязана з забаронай на выезд з краіны мужчынам ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў.

Колькасць замежных студэнтаў у польскіх ВНУ сістэматычна расце. У гэтым навучальным годзе ў краіне навучаюцца каля 85 тысяч замежных студэнтаў. На працягу многіх гадоў самай вялікай групай замежных студэнтаў у Польшчы былі ўкраінцы. У 2021/22 навучальным годзе ў Польшчы вучыліся 36 011 украінцаў.

«У бягучым навучальным годзе больш за тысячу першакурснікаў з Украіны навучаюцца ў дыстанцыйнай форме па ўсёй Польшчы, у асноўным на польскай мове навучання. Гэта новая з'ява ў нашых універсітэтах. Раней усе замежныя студэнты, не лічачы перыяду пандэміі, прыязджалі да нас, вучыліся ў сценах універсітэта», – распавёў PAP старшыня Камісіі па міжнародным супрацоўніцтве Канферэнцыі рэктараў праф. Ежы Ліс, рэктарам AGH у Кракаве.

«Мы стараемся дапамагаць студэнтам з-за ўсходняй мяжы. Таму тыя, хто вучыцца дыстанцыйна, часта маюць індывідуальны курс навучання», – сказаў прафесар.

«Таксама ёсць група ўкраінскіх студэнтаў, колькасцю крыху больш за 200 чалавек, якія адразу пасля паступлення атрымалі акадэмічны водпуск у польскіх ВНУ, таму што не змаглі пакінуць сваю краіну. Напэўна, некаторыя з іх былі мабілізаваныя», – дадаў рэктар. Ва Украіне па-ранейшаму дзейнічае забарона на выезд мужчынам ад 18 да 60 гадоў.

Як студэнтам, якія вучацца ў Польшчы, так і ва Украіне, прапануюцца бясплатныя курсы польскай мовы. Зараз іх налічваецца 280. Большасць з іх стацыянарныя. У іх удзельнічаюць каля 5300 чалавек.

ав

Амбасадар Польшчы ва Украіне: Украінцы высока ацэньваюць дапамогу з боку Польшчы

24.02.2023 13:45
Барташ Ціхоцкі ў пэўным моманце заставаўся адзіным амбасадарам краінаў ЕС і НАТА на тэрыторыі атакаванай Украіны.