Беларуская Служба

Амаль 1000 гусенічных БМП Барсук замоўленыя для Войска Польскага

28.02.2023 16:20
Першыя чатыры Барсукі павінны быць пастаўлены сёлета, іх будзе вырабляць гута «Сталёва воля».
     ()
Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак (справа) і старшыня праўлення гуты «Сталёва воля» Ян Швед падчас падпісання кантрактуPAP/Darek Delmanowicz

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак зацвердзіў у аўторак у Сталёвай Волі (Падкарпацкае ваяводства) рамачны кантракт на пастаўку амаль 1400 штук новых транспартных сродкаў для арміі, у тым ліку амаль 1000 гусенічных баявых машын пяхоты Барсук і машыны іх суправаджэння. Аўтамабілі будзе вырабляць гута «Сталёва воля».

Першыя чатыры Барсукі павінны быць пастаўлены сёлета. Акрамя іх, у баявым варыянце кантрактам прадугледжаны заказы на машыны разведкі, кіравання, медыцынскай эвакуацыі, тэхнічнага забеспячэння і радыяцыйнай разведкі.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што гута «Сталёва воля» сёння зʼяўляецца «моцным брэндам» і выпускае якасную зброю, правераную ў баях. Марыюш Блашчак нагадаў, што атрымальнікамі ўзбраення са Сталёвай Волі зʼяўляюцца таксама ўзброеныя сілы Украіны.

Першыя чатыры «Барсукі» павінны быць пастаўленыя ў гэтым годзе 16-й механізаванай дывізіі, падраздзяленні якой дыслакаваныя ў паўночна-ўсходняй Польшчы.

ав

Войска Польскае падпісвае кантракт на пакупку 1 тыс. адзінак сучасных БМП (ВІДЭА)

27.02.2023 22:03
Баявая машына пяхоты Borsuk цалкам распрацаваная польскімі інжынерамі.