Беларуская Служба

Нафта-газавы канцэрн Orlen вылучыць на інвестыцыі 320 мільярдаў злотых

28.02.2023 17:56
Сёння кампанія агучыла новую канцэпцыю развіцця.
Даніэль Абайтэк PAP/Tomasz Gzell

PKN Orlen плануе выдзеліць каля 320 мільярдаў злотых на інвестыцыі ў 2023-2030 гадах. З гэтай сумы 40 працэнтаў, гэта значыць каля 120 мільярдаў злотых, будзе накіравана на г.зв. зялёныя інвестыцыі, паведаміў старшыня Даніэль Абайтэк.

У сегменце здабычы і гандлю газам капітальныя выдаткі, запланаваныя да 2030 года, павінны дасягнуць 70 мільярдаў злотых. У сегменце нафтаперапрацоўчых заводаў інвестыцыі дасягнуць 60 мільярдаў злотых, з якіх 25 мільярдаў злотых прыпадае на зялёныя інвестыцыі, і 40 мільярдаў злотых у нафтахіміі, з іх 5 мільярдаў злотых на зялёныя інвестыцыі.

- Мы пералічым 70 мільярдаў злотых на інвестыцыі ў аднаўляльныя крыніцы энергіі, – паведаміў старшыня праўлення Даніэль Абайтэк.

Канцэрн панізіць кошты газу для прадпрыемстваў. – Хачу паведаміць аб чарговым зніжэнні коштаў на газ для ўсіх кліентаў, якія пазначаны ў прайс-лістах. Гэта 130 тысяч карыстальнікаў. Гэта кандытарскія, пякарні, малыя прадпрыемствы. Мы зніжаем цэны на газ з 650 злотых/МВт-гадз да 353 злотых/МВт-гадз, што складае больш за 50 працэнтаў зніжэння коштаў на газ, – сказаў Даніель Абайтэк на прэс-канферэнцыі.

Новы кошт будзе дзейнічаць з 15 сакавіка да канца красавіка. Ён дадаў, што кампанія будзе публікаваць цэны на месяц наперад.

ав

Польскі нафтапаліўны канцэрн Orlen забяспечаны пастаўкамі нафты

27.02.2023 18:33
У суботу Расія ў аднабаковым парадку прыпыніла пастаўкі нафты па нафтаправодзе «Дружба».