Беларуская Служба

У мазурскую вёску Крутынь прыляцеў першы бусел

28.02.2023 19:03
З'яўленне буслоў – адна з самых чаканых прыкмет вясны.
ІлюстрацыяAlexas_Fotos/pixabay.com/CC0

У студзені буслы пачынаюць шлях на месцы гнездавання. У Польшчы іх часам бачаць на пачатку сакавіка. Аднак большасць птушак прылятае значна пазней – звычайна ў сярэдзіне красавіка, а часам нават у пачатку мая.

Тым часам у мазурскую вёску Крутынь прыляцеў першы бусел. Ён адразу ж пачаў наводзіць парадак у гняздзе, паведамілі ў Мазурскім ландшафтным парку. У аўторак днём (28.02) супрацоўнікі Мазурскага ландшафтнага парку, які знаходзіцца ў Крутыні, паведамілі, што ў іх месцы зʼявіўся першы бусел.

«Адразу пачаў рамантаваць гняздо», – дадалі супрацоўнікі парку і ў доказ паказалі фота бусла на гняздзе на электрычным слупе. Інфармацыя наэлектрызавала інтэрнаўтаў, якія хвалююцца, чым будзе харчавацца бусел. На Мазурах уначы было больш за 5 градусаў марозу, неглыбокія вадаёмы і рэчкі пакрытыя лёдам, на лугах зямля размякчаецца толькі пры моцным сонцы.

«Буслы – драпежнікі. Справа ў тым, што цяпер для іх не самы спрыяльны перыяд з пункту гледжання колькасці патэнцыйнай здабычы. Аднак, калі пашанцуе, яны могуць разлічваць на грызуноў або дробную рыбу», – супакоілі супрацоўнікі Мазурскі ландшафтны парк. На Мазуры буслы прылятаюць звычайна ў сярэдзіне сакавіка.

ав