Беларуская Служба

Загарода на мяжы з Расіяй – прэвентыўная мера

01.03.2023 09:31
Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны, віцэ-прэм'ер Марыюш Блашчак заявіў, што бетонныя загароды, устаноўленыя на мяжы з Калінінградскай вобласцю, зʼяўляюцца прэвентыўнай мерай.
 .
Ілюстрацыйнае фота.PAP/AA/ABACA

Ён нагадаў, што ў сярэдзіне 2021 года ўрад вырашыў усталяваць агароджу на мяжы з Беларуссю і тым самым прадухіліць гібрыдную атаку, якая пачалася восенню.

«Таму і зараз мы ўмацоўваем мяжу з Расіяй, разумеючы, што Расея ўяўляе пагрозу», – сказаў міністр Марыюш Блашчак.

23 лютага кіраўнік Мінабароны Марыюш Блашчак паведаміў, што пачалося прэвентыўнае пашырэнне мер аховы на мяжы з Расіяй і Беларуссю.

«Гэта частка нашай стратэгіі абароны і стрымлівання. Першыя ўмацаванні ўжо разгортваюцца на мяжы з Калінінградскай вобласцю», – напісаў віцэ-прэмʼер у Twitter. Ён таксама апублікаваў фатаграфіі ўсталяваных на дарогах металічных і бетонных барʼераў.

IAR/вх