Беларуская Служба

Спецслужбы РФ дапытваюць палякаў па прыбыцці ў Калінінградскую вобласць

02.03.2023 17:13
Такія дзеянні потым могуць быць выкарыстаны супраць Польшчы ў разведвальных і прапагандысцкіх мэтах.
.
С. Жарын Крыніца: PAP/Albert Zawada

Расійскія спецслужбы ўсё часцей дапытваюць палякаў у Калінінградскай вобласці пра сітуацыю ў Польшчы, паведаміў упаўнаважаны ўрада Польшчы па бяспецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын.

Як падкрэсліў палітык, гэта датычыцца палякаў, якія прыязджаюць у Калінінградскую вобласць па працы. Супрацоўнікі ФСБ часта агрэсіўна праводзяць такія апытанні. Палякаў распытваюць, чым яны займаюцца ў Калінінградскай вобласці. Ёсць таксама пытанні, напрыклад, пра надвор'е ў Польшчы, але таксама пра стаўленне да Уладзімір Пуцін або чыя ракета ўпала ў Пшэвадаве.

Станіслаў Жарын рэкамендаваў асцярожна ставіцца да расійскіх спецслужбаў. Паводле яго, такія дзеянні потым могуць быць выкарыстаны супраць Польшчы ў разведвальных і прапагандысцкіх мэтах. Ён дадаў, што гэта форма эскалацыі напружанасці на мяжы.

«Такія дзеянні нясуць свае пагрозы і рызыкі таксама для польскай дзяржавы, хоць, вядома, яны сканцэнтраваны ў асноўным на канкрэтных людзях, за якімі назіраюць», – патлумачыў упаўнаважаны ўрада Польшчы па пытаннях бяспекі інфармацыйнай прасторы.

Урад Польшчы высвятляе прычыны ўзмацнення актыўнасці расійскіх спецслужбаў і распрацоўвае падрабязныя рэкамендацыі, аднак ужо радзіцца устрымацца ад адказаў на пытанні супрацоўнікаў расійскіх спецслужбаў.

iar/эж