Беларуская Служба

Лекары з Польшчы могуць абследаваць былога прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі

03.03.2023 08:11
Гэта стала магчыма дзякуючы афіцыйнаму пратэсту ЕС.
  -
Стан здароўя экс-прэзідэнта Грузіі выклікае вялікае занепакаенне фота: Facebook.com/Дмитро Лубінець

Польскія лекары могуць абследаваць былога прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі, паведаміла брусельская карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка. Гэта стала магчыма дзякуючы афіцыйнаму пратэсту ЕС у гэтай справе, агучанага грузінскім уладам у панядзелак.

Былы прэзідэнт Грузіі (з 2004 па 2013 гады) Міхаіл Саакашвілі адбывае шасцігадовы тэрмін зняволення за нібыта злоўжыванне ўладай. Ягоным меркаванне, прысуд з'яўляецца палітычна матываваным. Зараз палітык знаходзіцца ў шпіталі, стан яго здароўя значна пагоршыўся.

Афіцыйны пратэст быў перададзены ўладам Грузіі па ініцыятыве Варшавы і ўтрымліваў таксама заклік вызваліць Міхаіла Саакашвілі для лячэння ў Польшчы. Сваякі і сябры Міхаіла Саакашвілі трывожацца, што стан яго здароўя вельмі цяжкі. Пра тое ж паведамляюць і праваабарончыя арганізацыі. Аднак да гэтага часу грузінскія палітыкі з кіроўнай партыі аспрэчвалі абвінавачванні ў дрэнным здароўі экс-прэзідэнта і крытыкавалі Захад за распаўсюд навін. Цяпер, паводле інфармацыі брусельскай карэспандэнткі Польскага радыё Бэаты Пламэцкай, улады ў Тбілісі ў адказ на пратэст Еўрасаюзу пагадзіліся, каб Міхаіла Саакашвілі агледзелі незалежныя спецыялісты, таму лекары з Польшчы могуць прыляцець у Грузію.

iar/нг