Беларуская Служба

Не спыняюцца выпадкі нелегальнай міграцыі з Беларусі – 74 спробы за суткі

03.03.2023 12:51
Афіцэры затрымалі дзевятнаццаць грамадзян Емена і сем грамадзян Сірыі.
Польская мяжаtwitter.com/Straz_Graniczna

На працягу апошніх сутак з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 74 чалавекі. У зоне аховы памежнай заставы ў Чарэмсе 40 чалавек прадпрынялі спробу перасячэння мяжы. Афіцэры затрымалі дзевятнаццаць грамадзян Емена і сем грамадзян Сірыі.

Да памежнай агароджы падыходзілі чатырнаццаць чалавек. Аднак пазней гэтыя людзі вярнуліся на тэрыторыю Беларусі, - паведаміла прэс-сакратар Памежнай службы Анна Міхальска.

- Сярод гэтых 40 чалавек было 14 асобаў, якія падыходзілі да агароджы, але пазней вярнуліся на тэрыторыю Беларусі. У сваю чаргу 19-ці асобам удалося трапіць на тэрыторыю Польшчы, усе яны затрыманыя. Гэта грамадзяне Емену і Сірыі.

Сем грамадзян Сірыі незаконна пераплылі раку.

iar/нг