Беларуская Служба

У гэтым сезоне захворванняў ад грыпу памерла ўжо 812 чалавек

03.03.2023 13:47
І гэта, на думку спецыяліста, значна заніжаныя дадзеныя.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/Clker-Free-Vector-Images

У Польшчы расце колькасць выпадкаў захворвання на грып. За апошні тыдзень лютага зафіксавана звыш 174,5 тыс. выпадкаў і падазрэнняў грыпу, – паведаміла кіраўнік Нацыянальнага цэнтру па пытаннях грыпу праф. Лідзія Брыдак.

У гэтым сезоне зафіксавана ўжо 812 смерцяў ад грыпу, але, як адзначае прафесар Брыдак, гэтыя лічбы заніжаныя. «Колькасць смерцяў адназначна заніжана, у сувязі з тым, што часта, калі пацыента дастаўляюць у бальніцу і ў яго асноўным захворваннем былі кардыялагічныя захворванні, то, калі ён памірае, у пасведчанні аб смерці стаіць абвастрэнне сардэчнага захворвання, але на самой справе інфекцыя грыпу выклікала лятальны сыход«, – сказала яна.

Прафесар заклікае ставіць вакцыну супраць грыпу, якая з'яўляецца найлепшым сродкам прафілактыкі захворвання. Да гэтага часу ў Польшчы прышчапілася 5,7% насельніцтва.

iar/нг