Беларуская Служба

У Польшчы назіраецца пік веснавой хвалі эпідэміі каранавіруса

07.03.2023 14:36
Хваля каранавіруса наклалася і на павышэння захворванняў грыпам.
Ptasia grypa H5N1 ma potencjał wywołania pandemii - ostrzegają eksperci
Ptasia grypa H5N1 ma potencjał wywołania pandemii - ostrzegają eksperciAlexandros Michailidis / Shutterstock

Польшча знаходзіцца на піку веснавой хвалі эпідэміі каранавіруса, паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска. За апошнія суткі зафіксавана амаль пяць тысяч новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Паводле палітыка бліжэйшыя дні стануць пераломнымі, бо прагнозы паказваюць тэндэнцыю да зніжэння колькасці новых выпадкаў хваробы. Вальдэмар Краска таксама абвясціў, што штам каранавірус Kraken – гэта боль чым 20% заражэнняў.

Медыкі не раяць ігнараваць сімптомы, кажа загадчык Кафедры інфекцыйных хваробаў Люблінскага медычнага ўніверсітэту, прафесар Кшыштаф Тамашэвіч

-Існуе меркаванне, што кожны новы варыянт каранавіруса працякае мякчэй. Але пацверджання гэтаму няма. Таму не варта разлічваць, што кожны наступны варыянт каранавіруса будзе слабейшым за папярэднія.

Хваля каранавіруса наклалася і на павышэння захворванняў грыпам. Лекары таксама заклікаюць не ставіцца легкадумна і да грыпу, бо ўскладненні ад яго таксама небяспечныя і могуць прывесці да смерці.

iar/эж