Беларуская Служба

Падзямеллі Каралеўскага замку на Вавелі ў Кракаве будуць адкрыты для наведвальнікаў

18.03.2023 14:59
Працы будуць доўжыцца два гады і будуць каштаваць амаль 40 мільёнаў злотых.
     .
Каралеўскі замак на Вавелі ў Кракаве.Photo:peter89ba/pixabay.com/CC0 Public Domain

Каралеўскі замак Вавель рыхтуе новыя экскурсійныя маршруты, якія пройдуць праз сярэднявечныя падзямеллі. Субсідыі на стварэнне новых падземных экскурсійных маршрутаў на Вавелі дасць Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны.

Маршруты пройдуць па закутках, вядомых пакуль толькі археолагам. Праца зойме два гады.

-Наведвальнікі ўбачаць перадусім падзямеллі пад самім замкам, – тлумачыць дырэктар Вавелю Анджэй Бэтлей. –Нашыя госці зойдуць у арыгінальныя падвалы з часоў Рэнесансу, але не толькі. Аказваецца, што рэнесансавыя падвалы шмат расказваюць нам пра перыяд сярэднявечча. Там мы будзем паказваць усе арыгінальныя памятныя рэчы мінулага, якія былі выратаваныя падчас прац па кнсервацыі ці археалагічных раскопак.

Па-другое, з'явіцца новае месца каля знакамітага логава Цмока.

ав

Найбуйнейшыя польскія музеі перажываюць бум наведвальнасці

12.10.2022 10:34
Сёлета колькасць наведнікаў найбуйнейшых музеяў можа перавысіць 40 мільёнаў.

Экспазіцыі каралеўскага замка Вавель у гэтым годзе паглядзела рэкордная колькасць чалавек

21.12.2022 11:06
«Натоўпы на Вавель прыцягвалі новыя выставы», – падкрэсліў дырэктар Каралеўскага замку Анджэй Бэтлей.