Беларуская Служба

Нелегальныя мігранты напалі на польскіх функцыянераў (ВІДЭА)

28.03.2023 13:48
За мінулыя суткі польска-беларускую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 89 чалавек.
-
Польска-беларуская мяжафота: Памежная служба

Група замежных грамадзян на беларускім баку мяжы атакавала польскія патрулі, паведамляе Памежная служба Польшчы. Гэта здарылася ў ваколіцах Дубічаў Царкоўных – кажа прэс-сакратарка Падляшскай памежнай службы маёр Катажына Здановіч:

-Адбылася вельмі непрыемная сітуацыя, з якой мы ўжо даўно не мелі дачынення. Група іншаземцаў пачала кідаць у бок польскіх функцыянераў камяні і галіны дрэў. Тым не менш, плот на мяжы ахоўвае функцыянераў. Цяпер служба нашмат больш бяспечная, чым гэта было раней, калі адбываліся спробы перасячэння мяжы пры выкарыстанні сілы.

 

У выніку здарэння ніхто з супрацоўнікаў Памежнай службы не пацярпеў. У групе нападаючых на замежнікаў было каля 10 чалавек.

Маёр Катажына Здановіч дадала, што гэтым разам побач з замежнікамі не было беларускіх службаў.

За мінулыя суткі польска-беларускую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 89 чалавек.

ав

Памежная служба вінаваціць беларускіх памежнікаў, што яны дапамагаюць мігрантам перасякаць мяжу

11.03.2023 12:04
Сярод мігрантаў – грамадзяне Сірыі, Эфіопіі, Емена і Афганістана.

Расійскі наступ дэзынфармацыі і дэстабілізацыі набірае моц у Еўропе

15.03.2023 16:03
«Гэта другі фронт расейскай вайны», – піша сёння Le Monde. На думку аглядальнікаў, мішэнямі Крамля з'яўляюцца перш за ўсё краіны Усходняй Еўропы і Афрыкі.