Беларуская Служба

Расія гатуе чарговую інфармацыйную атаку на Польшчу

09.04.2023 15:34
«Актывізуюцца арганізацыі, якія дзейнічаюць у Польшчы і апякуюцца могілкамі савецкіх воінаў. Мэта – разьвіцьцё інфармацыйных рэсурсаў для выкарыстання дзеля ціску на Польшчу».
Ілюстрацыя Крыніца: Oleg Kliucharev/ Shutterstock

Расійскія ўстановы, адказныя за дзейнасць у галіне палітыкі памяці, актывізуюць падрыхтоўку да новай інфармацыйнай атакі на шкоду Польшчы, лічыць упаўнаважаны ўрада Польшчы па бяспецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын. Як адзначаецца, ён будзе тычыцца савецкіх могілак у Польшчы: «Актывізуюцца арганізацыі, якія дзейнічаюць у Польшчы і апякуюцца могілкамі савецкіх воінаў. Мэта – разьвіцьцё інфармацыйных рэсурсаў для выкарыстання дзеля ціску на Польшчу».

У серыі твітаў урадавы ўпаўнаважаны па бяспецы інфармацыйнай прасторы адзначыў, што тэму догляду за могілкамі савецкіх воінаў у Польшчы спрабуюць перанесці на міжнародную арэну. «Неабходна ўлічваць актыўнасць Расіі на форуме ААН (у красавіку Расія пачала старшынстваваць у СБ ААН), накіраваную на ўключэнне гэтага пытання ў парадак дня міжнароднай тэматыкі. Дзеянні Расіі ў дачыненні да савецкіх могілак з'яўляюцца прыкладам цынізму і крывадушнасці. Крэмль бачыць у выкарыстанні гэтай тэмы магчымасць для далейшых нападаў на Польшчу», – паведаміў Жарын.

Польшча гадамі спазнае інфармацыйныя атакі з боку Расті нібыта за апаганьванне могілак і месцаў пахаванняў савецкіх воінаў. «Масква выкарыстоўвае гэтую хлусню ў рамках сваіх намаганняў па скажэнні гісторыі. Фактычна дзеянні Расіі накіраваныя на тое, каб польскія ўлады пагадзіліся прыняць расійскае бачанне гісторыі Другой сусветнай вайны, якое прадугледжвае сціранне з памяці супрацоўніцтва Гітлера і Сталіна і ілжывую інтэрпрэтацыю падзей 1945 года», – падсумаваў упаўнаважаны урада Польшчы па бяспецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын.

iar/эж

У Польшчы выкрылі расійскую дыверсійную сетку

15.03.2023 20:28
Мэтай затрыманых асобаў была падрыхтоўка да дыверсій.

Расійская агентурная група, у складзе якой былі грамадзяне Беларусі, вяла назіранне за «ўсім, што звязана з Украінай»

22.03.2023 12:35
Намеснік міністра-каардынатара спецслужб Польшчы: рашэнне затрымаць падазраваных было прынятае ў сувязі з сур’ёзнай пагрозай дыверсій на інфраструктуру.

Станіслаў Жарын: Расія працягвае пашырэнне інфармацыі аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі

07.04.2023 12:49
Працяг гэтай тэмы мае эскалацыйны характар і з’яўляецца элементам псіхалагічнага ціску на тых, хто прымае рашэнні, і на заходнія грамадствы, ацаніў у пятніцу ўпаўнаважаны ўраду па бяспецы інфармацыйнай прасторы Рэспублікі Польшча Станіслаў Жарын.