Беларуская Служба

Славакія аднаўляе памежны кантроль на мяжы з Польшчай

23.05.2023 18:02
Рашэнне звязанае з Міжнароднай канферэнцыяй па бяспецы GLOBSEC, якая пройдзе ў Браціславе.
Ілюстрацыяgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Славакія з заўтрашняга дня часова аднаўляе памежны кантроль. Рашэнне звязанае з Міжнароднай канферэнцыяй па бяспецы GLOBSEC, якая пройдзе ў Браціславе. Прэс-сакратар памежнай службы лейтэнант Анна Міхальска(Anna Michalska) паведаміла, што праверкі на славацкай мяжы будуць праводзіцца да 8 чэрвеня:

- Славацкі бок паведаміў, што будзе праводзіць праверкі да 8 чэрвеня. Гэта звязанае з міжнароднай канферэнцыяй па бяспецы GLOBSEC 2023. Асобы, якія ў гэтым перыядзе, то бок з 24 траўня па 8 чэрвеня, будуць падарожнічаць у Славакію павінны ўзяць з сабой пашпарт.

У сёлетнім форуме GLOBSEC возме ўдзел, між іншым, міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Рау.

IAR/аз

Польскія памежнікі: Учора з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 133 чалавекі

23.05.2023 16:02
Апошнім часам нелегальныя мігранты агрэсіўна рэагуюць на польскіх памежнікаў, паведамляе Памежная служба.