Беларуская Служба

Джасцін Трудо: Польшча і Канада маюць моцны альянс у НАТА

03.06.2023 09:51
 2 чэрвеня ў Таронта адбылася сустрэча прэм’ер-міністра Канады Джасьціна Трудо з яго польскім калегам Матэвушам Маравецкім.
 , 2      -         .
У пяніцу, 2 траўня ў Таронта адбылася сустрэчы прэм’ер-міністра Канады Джасьціна Трудо з яго польскім калегам Матэвушам Маравецкім. Foto: Twitter/JustinTrudeau

У пяніцу, 2 чэрвеня ў Таронта адбылася сустрэча прэм’ер-міністра Канады Джасьціна Трудо з яго польскім калегам Матэвушам Маравецкім. Пасля перамоваў прэм'ер Канады заявіў, што Польшча і Канада маюць моцны альянс у НАТА. Канадаскі палітык падкрэсліў, што абедзве краіны моцна падтрымліваюць Украіну ў палітычным і ваенным плане праз пастаўкі неабходнага абсталявання для барацьбы з расійскай агрэсіяй.

Прэм’ер-міністр Канады Джасьціна Трудо нагадаў, што польскія і канадскія вайскоўцы нясуць службу разам у баявой групе НАТО ў Латвіі. Прэмʼер Канады падкрэсліў, што Польшча і Канада супрацоўнічаюць у многіх галінах:

-Мы назіраем эканамічныя змены ў адказ на жорсткасць Пуціна, на выкарыстанне ім энергіі ў якасці зброі. Гэта актуальнае пытанне для Польшчы і еўрапейскіх краін. Краіны-аднадумцы па ўсім свеце працуюць разам, каб будаваць стабільныя адносіны з партнёрамі дзеля стварэння ўстойлівых ланцугоў паставак. Гаворка ідзе аб энергетычнай бяспецы, а таксама аб будучых эканамічных магчымасцях і нулявых выкідах. Канада гатова забяспечыць свет энергіяй, неабходнай для пераходу да нулявога выкіду вугляроду.

Прэмʼер-міністр Канады Джасцін Трудо разам з прэмʼер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім, прэмʼер-міністрам канадскага штату Антарыё Дугам Фордам і прадстаўнікамі канадскай энергетыкі наведалі пляцоўку ў Антарыё, дзе будзе пабудаваны першы ў свеце невялікі модульны ядзерны рэактар. У яго будаўніцтве задзейнічаныя і палякі. Рэактар ​​будзе пабудаваны да 2028 года, яго магутнасць 300 мегават.

iar/эж

Польшча, Нарвегія, Канада і Іспанія паставяць танкі Leopard для Украіны

16.02.2023 14:06