Беларуская Служба

МЗС: Польшча прыкладзе ўсе намаганні, каб Расія панесла міжнародную адказнасць за падрыў Кахоўскай ГЭС

06.06.2023 14:38
МЗС Польшчы безагаворачна асуджае чарговы беспрэцэдэнтны акт расійскага варварства на акупаваных тэрыторыях Украіны. 
  ()
МЗС Польшчы (ілюстрацыя)Фота:

«Падрыў дамбы на Дняпры ў Новай Кахоўцы – чарговы акт расійскага варварства на акупаваных тэрыторыях Украіны. Польшча прыкладзе ўсе намаганні, каб Расія панесла міжнародную адказнасць, а вінаватыя ў гэтым учынку панеслі пакаранне», заявіла ў аўторак, 6 чэрвеня Міністэрства замежных спраў Польшчы.

МЗС Польшчы ў афіцыйнай заяве катэгарычна асудзіла «акт расійскага варварства», які адбыўся ў Новай Кахоўцы. «МЗС безагаворачна асуджае чарговы беспрэцэдэнтны акт расійскага варварства на акупаваных тэрыторыях Украіны – падрыў дамбы на рацэ Днепр у Новай Кахоўцы, які таксама з'яўляецца сурʼёзным парушэннем фундаментальных нормаў гуманітарнага права, прыродаахоўнага права і мае прыкметы ваеннага злачынства», – падкрэслілі ў польскім знешнепалітычным ведамстве.

«Гэты акт нясе прамую пагрозу жыццю мірнага насельніцтва, якое пражывае на берагах Дняпра ніжэй па цячэнні, а таксама працы Запарожскай АЭС, стварае перспектыву экалагічнай катастрофы з беспрэцэдэнтнымі рэгіянальнымі наступствамі, якая будзе мець наступствы для ўсёй Еўропы», – гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.

«У адказ неабходна ўвесці далейшыя жорсткія санкцыі ў дачыненні да Расейскай Федэрацыі», – заклікала міжнародную супольнасць афіцыйная Варшава.

Нагадаем, у ноч 6 чэрвеня расійскія акупанты ўзарвалі дамбу на гідраэлектрастанцыі ў Новай Кахоўцы, якая ўтварае Кахоўскае вадасховішча працягласцю 240 км. Паводле ўкраінскіх уладаў, гідраэлектрастанцыя, размешчаная на плаціне, цалкам разбураная, і гэта можа стаць «найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофай за апошнія дзесяцігодзьдзі».

pap/эж


Ігар Тышкевіч: Расіяне падарвалі дамбу на Кахоўскай ГЭС, каб шантажаваць заходнія краіны

06.06.2023 12:20
На думку аналітыка, ім вельмі патрэбнае перамір'е, кожнай цаною. 

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі: Калі б не расійскае ўварванне, не было бы падрыву Кахоўскай ГЭС

06.06.2023 14:04
У выніку падрыву расіянамі дамбы Кахоўскай ГЭС вада цалкам або часткова затапіла ўжо 10 вёсак.