Беларуская Служба

Яраслаў Качыньскі: Пераходны перыяд з новым урадам, а потым выбары

25.01.2024 15:14
Гэта прапановы лідара «Права і справядлівасці» адносна выхаду з цяперашняя прававога крызісу ў Польшчы.
Старшыня «Права і справядлівасці» Яраслаў КачыньскіPAP/Marcin Obara

У нас склалася надзвычайная сітуацыя і Канстытуцыя практычна перастала дзейнічаць. Рашэнне – пераходны перыяд, вядома, з новым урадам, а потым выбары, пераконваў у чацвер у Сейме старшыня апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі.

У размове з журналістамі Яраслаў Качыньскі заявіў, што маючы на ўвазе дзеянні новага ўраду Дональда Туска, цяпер у Польшчы склалася «надзвычайная сітуацыя». «Рашэнне – гэта пераходны перыяд, вядома, з новым урадам, а потым выбары. Інакш гэтага вырашыць нельга«, – сказаў палітык.

На пытанне, пра якія канкрэтныя рашэнні ідзе гаворка, Яраслаў Качыньскі адказаў, што «ў нас надзвычайнае становішча і Канстытуцыя практычна перастала дзейнічаць».

«Таму можна выкарыстоўваць розныя метады», – сказаў ён. На пытанне, у якім сэнсе Канстытуцыя страціла сілу, ён адказаў, што яе «проста парушаюць».

Нагадаем, падчас васьмі гадоў кіравання Аб’яднаныя правыя сілы рэфармавалі прававую сістэму Польшчы. 15 кастрычніка, пасля выбараў, уладу ў Польшчы пераняла апазіцыйная кааліцыя, у склад якой уваходзяць: «Грамадзянская кааліцыя», «Трэцяя дарога» і «Новыя левыя сілы». Новыя ўлады праводзяць інтэнсіўныя дзеянні, мэта якіх – адмяніць змены, уведзеныя правымі сіламі пад кіраўніцтвам Яраслава Качыньскага. Новы ўрад Дональда Туска тлумачыць, што папярэдняя ўлада мяняла права з парушэннем Канстытуцыі. З гэтым катэгарычна не згаджаецца Яраслаў Качыньскі і ягоныя паплечнікі, і абвінавачваюць новае кіраўніцтва краіны ў парушэнні Канстытуцыі.

PAP/аз

Прэм’ер Туск: Праблема не ў дрэннай Канстытуцыі, але ў яе шматгадовым парушэнні

25.01.2024 14:11
Кіраўнік польскага ўраду запэўніў, што ён гатовы размаўляць пра ўнясенне неабходных зменаў у Асноўны закон.