У 97% палякаў ёсць смартфоны. Кожны другі карыстальнік мае смартфон з тэхналогіяй 5G, вынікае з даследавання рынку, праведзенага кампаніяй Deloitte.
Доступ да сеткі 5G не паўплываў асаблівым чынам на паводзіны спажыўцоў, якія карыстаюцца мабільным інтэрнэтам – яны столькі ж часу прысвячаюць сацыяльным сеткам і інфармацыйным рэсурсам, як і раней. Аднак на 25% вырасла лічба людзей, у якіх ёсць смартфон з тэхналогіяй 5G, якія глядзяць трансляцыі ў рэальным часе.
Пры гэтым 38% удзельнікаў апытання зазначылі, што новым тэлефонам, які яны купяць у выпадку замены старога, будзе смартфон з тэхналогіяй 5G. 41% не заўважаюць значнай розніцы паміж 5G і папярэдняй тэхналогіяй. 17% рэспандэнтаў зазначылі, што смартфоны з тэхналогіяй 5G празмерна дарагія.
вс