Сітуацыя на польска-беларускай мяжы спакойная. У Памежнай службе паведамілі, што спробаў незаконнага перасячэння з Беларусі ў Польшчу ўчора не было.
За ўчорашні дзень у Польшчу з Украіны ўехала амаль 33,5 тысячы чалавек. Паводле інфармацыі Памежнай службы, у адваротным накірунку аформлена 31,5 тысячы чалавек.
З пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны адтуль у Польшчу прыехала 18 мільёнаў 700 тысяч чалавек. З 24 лютага 2022 года 17 мільёнаў чалавек пакінулі Польшчу, перасякаючы мяжу з Украінай.
яс