Каля 120 тысяч валанцёраў з больш чым 1600 штабоў збіралі ў нядзелю грошы ў карысць Вялікага аркестра святочнай дапамогі. Аўкцыёны, падчас якіх збіраюць сродкі на дабрачынныя мэты, працягваюцца ў Інтэрнэце на працягу некалькіх тыдняў.
Прафесар Ганна Шустэр-Кавалевіч з кафедры сацыяльнай псіхалогіі, асобы і эмацыйных працэсаў факультэту псіхалогіі Варшаўскага ўніверсітэту адзначыла, што альтруістычныя, сацыяльныя паводзіны і дапамога іншым з’яўляюцца базісам міжчалавечых адносін.
- Мы б не знаходзіліся на сучасным этапе развіцця цывілізацыі, калі б на першым месцы былі толькі канкурэнцыя і эгаізм. Мы размаўляем пра Вялікі аркестр святочнай дапамогі, таму што гэта праява таго, што людзі насамрэч імкнуцца да супрацы, імкнуцца быць разам, і гэта, безумоўна, часцей здараецца, чым сітуацыя па другі бок полюса. Акцыя паказвае, што імкненне да дапамогі, падтрымкі іншых – гэта абсалютна вышэйшая каштоўнасць, універсальная каштоўнасць.
Сёлета Вялікі аркестр святочнай дапамогі збіраў грошы для дзяцей і дарослых, у якіх назіраюцца лёгачныя ўскладненні пасля пандэміі Covid-19. На сабраныя сродкі Фонд Ежы Оўсяка набудзе абсталяванне для дыягностыкі, маніторынгу і рэабілітацыі захворванняў лёгкіх у пульманалагічных аддзяленнях для дзяцей і дарослых.
IAR/нг