Беларуская Служба

Падпісаны бюджэт Польшчы на 2024 год, у ім сродкі на in vitro, павялічаныя расходы на армію

01.02.2024 14:02
Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў закон аб бюджэце на 2024 год.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnemarekusz/shutterstock

Пры гэтым ён накіраваў дакумент у Канстытуцыйны суд у парадку посткантролю. Прычына палягае з тым, што прыняты дакумент, але ў працы над ім не ўдзельнічалі дэпутаты ад PiS Марыюш Каміньскі і Мацей Васік.

«Вельмі добра, што прэзідэнт падпісаў бюджэт», – кажа Марцін Сконечка з «Польшчы 2050». Ён адзначае, што ў акце ўключаны, сярод іншага, сродкі на кампенсацыю выдаткаў на экстракарпаральнае апладненне і польскае войска.

Дэпутат ад Грамадзянскай кааліцыі Марыюш Вітчак падкрэслівае, што бюджэт падпісаны і ўжо выконваецца. На яго думку, самае важнае было накіраваць законапраект прэзідэнту ў канстытуцыйны тэрмін.

Бюджэт на 2024 год гарантуе сродкі для выканання патрабаванняў новага ўрада, такіх як 30-працэнтнае павышэнне заробкаў настаўнікам і 20-працэнтнае падвышэнне для бюджэтнікаў, фінансаванне in vitro. Запланаваныя грошы на сацыяльныя праграмы – 800 плюс, 13-14-я пенсіі або падвойную індэксацыю пенсій.

Рэгламент прадугледжвае, што даходы дзяржавы складуць 682 мільярды злотых, а выдаткі – 866 мільярдаў злотых. Гэта азначае, што планаваны дэфіцыт складзе 184 мільярды злотых.

IAR/вх