- Сельская гаспадарка Польшчы і ЕС павінна заставацца канкурэнтаздольнай у барацьбе за новыя кірункі экспарту? – сказаў Анджэй Гантнэр (Andrzej Gantner), кіраўнік Польскай федэрацыі вытворцаў прадуктаў харчавання. Ён спаслаўся на рашэнне Еўракамісіі захаваць бязмытны гандаль з Украінай да чэрвеня 2025 года.
Для таго, каб пагадненне ЕС аб бязмытным гандлі з Украінай з новыми пунктами было падоўжана, краіны-члены і Еўрапарламент павінны прыняць яго.
– Рынкі трэціх краін канкурэнтныя. Адпаведна, мы мусім там канкураваць з вытворцамі з такіх месцаў, дзе цэны на прадукцыю, патрабаванні ад яе зусім іншыя. Рэгуляванне ў Еўрасаюзе паводле гэтых стратэгій правакуе рост цэн на прадукцыю, а з іншага боку – вядзе да беспарадкаў на знешніх рынках. Гэта гатовы рэцэпт, як стварыць праблемы для фермераў, вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, – кажа Анджэй Гантнэр.
Анджэй Гантнэр адзначыў, што ў выніку далейшага імпарту больш таннай сыравіны з Украіны на рынкі ЕС еўрапейскія вытворцы будуць вымушаныя шукаць новыя магчымасці збыту, зніжаючы патэнцыйныя прыбыткі, у тым ліку на рынках па-за ЕС. З'яўленне прадукцыі ўкраінскіх прадпрыемстваў на рынку ЕС можа таксама аслабіць рынкавыя пазіцыі буйных польскіх прадпрыемстваў, адзначае эксперт.
Згодна з ухваленымі Бруселем прапановамі, ліміты на ўвоз цукру, птушкі і яек з Украіны пачнуць дзейнічаць з 5 чэрвеня, а квоты будуць вызначацца на аснове дадзеных аб увозе гэтых прадуктаў з Украіны за апошнія два гады.
Польска-ўкраінская рабочая група таксама працуе над двухбаковым механізмам ліцэнзавання імпарту сельскагаспадарчай прадукцыі. На наступны тыдзень анансаваныя міжурадавыя кансультацыі паміж уладамі Кіева і Варшавы.
IAR/вх