Беларуская Служба

Перастрэлка ў цэнтры Гданьска. Затрыманыя трое мужчын

02.02.2024 10:22
Па факце здарэння міліцыянты затрымалі трох мужчын 36, 35 і 30 гадоў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:arembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain

Супрацоўнікі паліцыі з Гданьска затрымалі трох мужчын у сувязі са стралянінай, якая адбылася ў чацвер вечарам. – Параненага ў нагу мужчыну з дапамогай паліцыі даставілі ў шпіталь, – паведаміў прэс-афіцэр паліцыі Гданьска аспірант Марыюш Хшаноўскі.

- Дзяжурны атрымаў паведамленне аб тым, што ў раёне вуліцы Торуньска ў Гданьску мужчына, абараняючыся, стрэліў у нападніка, – паведаміў прэс-афіцэр гданьскай паліцыі.
Здарэнне адбылося ў чацвер каля 19.00.

- На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі следча-аператыўнай групы, крыміналісты і тэхнік паліцыі, – паведаміў прэс-афіцэр. Ён дадаў, што супрацоўнікі правялі праверку, сабралі доказы і высвятляюць абставіны здарэння.

Па факце здарэння міліцыянты затрымалі трох мужчын 36, 35 і 30 гадоў.

- Афіцэры правяраюць атрыманую інфармацыю і вызначаюць дачыненне людзей да здарэння, – сказаў Хшаноўскі.

ав