Беларуская Служба

Сітуацыя ва Украіне стане галоўнай тэмай сустрэчы міністраў абароны краін НАТА

10.02.2024 17:01
Міністры абароны Паўночнаатлантычнага альянсу сустрэнуцца 15 лютага ў штаб-кватэры НАТА ў Бруселі.
-       -
Віцэ-прэм’ер і міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-КамышPAP/Andrzej Jackowski

Віцэ-прэм’ер і міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш(Władysław Kosiniak-Kamysz) пацвердзіў свой удзел у сустрэчы міністраў абароны краінаў НАТА, запланаванай на наступны тыдзень. Як паведаміў палітык, галоўнай тэмай перамоваў стане сітуацыя ва Украіне:

- Абмяркоўвацца будуць таксама мадэрнізацыя і выкананне рашэнняў саміту альянсу ў Вільні; абарона і стратэгія НАТА; падрыхтоўка да саміту ў Вашынгтоне ў ліпені, а таксама 25-годдзе далучэння Польшчы да НАТА.

Міністры абароны хаўрусніцкіх краін сустрэнуцца 15 лютага ў штаб-кватэры НАТА ў Бруселі. Паседжанне пройдзе пад кіраўніцтвам генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга.

IAR/аз