Беларуская Служба

Актывіст Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пісальнік адзначаны журналісцкай узнагародай Сената Польшчы

28.02.2024 14:04
Узнагароду старшыні Сената атрымалі таксама Анджэй Пісальнік за рэпартаж «Матчын наказ», апублікаваны на сайце палякаў Беларусі znadniemna.pl.
Анджэй Пісальнік .

Сем журналістаў з Польшчы і польскай дыяспары былі ўганараваныя ў конкурсе старшыні Сената «Польскія жанчыны за межамі Польшчы». 

Першую прэмію атрымала Мажэна Врубэль-Шала з «Радыё Захад». Пераможцу ўзнагародзілі за рэпартаж «Партрэт эмігрантаў», прысвечаны пісьменніцы Дануце Маствін.

Узнагароду старшыні Сената атрымалі таксама Анджэй Пісальнік за рэпартаж «Матчын наказ», апублікаваны на сайце палякаў Беларусі znadniemna.pl, Дарота Яшкевіч-Лебэк за радыёрэпартаж «Не толькі калыханка» і іншыя. Узнагароды пераможцам уручыў намеснік старшыні Сената Польшчы Рафал Групіньскі:

- Конкурс прысвечаны полькам, які дзейнічаюць па-за межамі Польшчы. Гэта вельмі важная тэма, якой, на жаль, надаецца ў нашай гісторыі вельмі мала ўвагі.

Агулам на конкурсе было прадстаўлена 49 журналісцкіх работ.

iar/ez


Анджэй Пісальнік: Рэжым знішчае ўсё нацыянальнае - і польскае, і беларускае

02.05.2022 12:06
2 траўня - Дзень палякаў замежжа.

Анджэй Пісальнік стаў лаўрэатам конкурсу на прэмію спікера Сената

04.01.2024 17:31
Ён атрымаў узнагароду за рэпартаж пра легенду польскага адраджэння ў Беларусі, дырэктарку польскай школы імя Тадэвуша Рэйтана ў Баранавічах Эльжбету Далэнгу-Вжосэк.