Беларуская Служба

242 чалавекі спрабавалі з пятніцы па нядзелю нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу

18.03.2024 11:12
Найбольш чалавек - 107 - спрабавалі трапіць у Польшчу ў суботу.
Памежная службаTwitter/@Straz_Graniczna

242 чалавекі спрабавалі з пятніцы па нядзелю нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу - падсумаваў у панядзелак Падляскі аддзел Памежнай службы ў Беластоку.

Найбольш чалавек - 107 - спрабавалі трапіць у Польшчу ў суботу. У нядзелю — 78, а ў пятніцу — 57. «Большасць мігрантаў, убачыўшы польскія патрулі, сышлі ўглыб Беларусі», — паведамілі ў Памежнай службе.

Спробы перасячэння мяжы насуперак правілам адбываліся ў зоне дзеяння памежных заставаў у Белавежы, Дубічах Царкоўных, Мельніку і Пласкай.

На ўчастку мяжы, які ахоўваецца Памежнай службай у Белавежы, было некалькі спробаў перасекчы мяжу праз памежныя рэкі Пшэвлока і Лясная Правая.

Было таксама некалькі выпадкаў, калі мігранты кідалі ў польскія службы галіны і камяні праз агароджу, пабудаваную на мяжы.

Падляшскі аддзел Памежнай службы паведаміў, што з пачатку 2024 года агулам зафіксавана каля 1,6 тысячы спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю.

Пуцін захварэў на ўладу і робіць усё, каб кіраваць пажыццёва – прэзідэнт Украіны

18.03.2024 08:18
Паводле слоў Уладзіміра Зяленскага, няма такога зла, на якое не пайшоў бы Уладзімір Пуцін дзеля пашырэння асабістай улады.

Павал Латушка назваў адрозненні выбараў у Расіі і Беларусі

18.03.2024 08:51
У Расіі праходзіць хутчэй сімвалічная акцыя, а ў Беларусі ў 2020 годзе дзеянні беларусаў былі накіраваныя на змену палітычнай сістэмы з дыктатуры на дэмакратыю.