Беларуская Служба

Заява аб прыцягненні старшыні Нацбанку да Дзяржаўнага трыбунала стала рэальнасцю

26.03.2024 14:00
Дакумент падпісаў 191 дэпутат.
Адам Глапіньскі Radek Pietruszka

У аўторак апоўдні група польскіх дэпутатаў падала папярэднюю заяву аб прыцягненні старшыні Нацбанку Польшчы Адама Глапіньскага да Дзяржаўнага трыбунала. 

У папярэдняй просьбе Глапіньскага абвінавачваюць у парушэнні Канстытуцыі Рэспублікі Польшча і законаў у сувязі з пасадай, якую ён займае.

Дэпутат ад партыі «Польшча 2050» Барташ Рамовіч заявіў, што палякі чакаюць ад новага ўраду прыцягнення да адказнасці старшыні НБП Адама Глапіньскага, таму прыцягненне яго да Дзяржаўнага трыбуналу апраўданае:

-Грашова-крэдытная палітыка НБП з’яўляецца ключовай для эканамічнага развіцця. Эканамічны рост патрэбны, каб дзяржава мела грошы. Калі ў дзяржавы няма грошай, то яна не будзе рэалізаваць паслугі для палякаў.

Намеснік кіраўніка Канцылярыі прэзідэнта Пётр Цвік заяўляе, што гэтая заява аслабляе давер да польскага фінансавага рынку. Госць Польскага радыё нагадаў пра заклік прэзідэнта ўстрымацца ад падобных палітычна матываваных дзеянняў.

Пётр Цвік падкрэсліў, што хадайніцтва аб прыцягненні Адама Глапіньскага да Дзяржаўнага трыбуналу не мае грунтоўных падставаў:

-Прэзідэнт выразна кажа, што гэта паслабляе верагоднасць фінансавага рынку і незалежнасць установы. Таксама прэзідэнт прыводзіць прыклад цяжкіх часоў – пандэміі, пачатку вайны – і крокі, якія прадпрымаў Нацыянальны банк. Яны паспяхова абаранілі нас у час кавіду і правялі праз праблемы з інфляцыяй.

У спісе восем абвінавачванняў, у тым ліку: ускоснае фінансаванне дэфіцыту бюджэту праз набыццё дзяржаўных казначэйскіх аблігацый і аблігацый пад гарантыі Дзяржаўнага казначэйства, умяшанне на валютны рынак без адпаведнага дазволу праўлення НБП, зніжэнне працэнтных ставак перад парламенцкімі выбарамі, палітызацыя цэнтральнага банка або ўвядзенне штоквартальныя ўзнагароды для сябе.

ав

Урадавая кааліцыя Польшчы падводзіць вынікі першых ста дзён сваёй працы

22.03.2024 10:20
Ззначная частка абяцанняў датычыцца важных пытанняў, звязаных з фінансамі і рэпутацыяй краіны ў свеце. 

У Сенаце Польшчы пройдуць слуханні па пытаннях інтэграцыі беларусаў

24.03.2024 15:54
Колькасць грамадзян Беларусі, якія пражываюць у Польшчы, ацэньваецца на 310 тыс. чалавек.