Крок наперад, хоць і без канчатковага пагаднення па сельскай гаспадарцы. Так можна падвесці вынікі польска-ўкраінскіх міжурадавых кансультацый. Перамовы адбыліся сёння ў Варшаве. У Польшчу прыехаў амаль увесь украінскі ўрад.
«Украіна можа разлічваць на Польшчу ў ваеннай сферы, а таксама па далучэнні да Еўрасаюза, – заявіў пасля кансультацый ДональТуск.
Па цяжкі пытаннях, такі як сельская гаспадарка, нам яшчэ патрэбна праводзіць перамовы, – адзначыў кіраўнік польскага ўраду.
- Мы ўжо блізка выпрацоўкі пагаднення. Сярод іншага,гэта датычыцца колькасці сельгаспрадукцыі, якая можа паступаць у Польшчу. Мы блізка завяршэння перамоваў па транзіце праз Польшчу, такім чынам, каб ён не наносіў шкоды польскаму рынку.
У сваю чаргу ўкраінскі прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль падкрэсліваў стратэгічнае партнёрства з Польшчай. Паводле яго, добрыя стасункі з Варшавай будуць дапамагаць вырашаць пытанні сельскай гаспадаркі. Першы крок ужо зроблены, бо Украіна ўвяла ліцэнзіі на экспарт збожжа, – заявіў Шмыгаль.
- Сёння ўкраінскае збожжа не паступае на польскі рынак. Наш урад увёў працэдуру праверкі па чатырох прадуктах – гэта кукуруза, рапс, сланечнік і пшаніца. Без ліцэнзіі іх нельга вывозіць з Украіны. Зараз такіх дазволаў мы не выдаем.
Ліцэнзіі могуць выдавацца толькі па ўзгадненні з польскім бокам.
Дзяніс Шмыгаль падзякаваў ураду і парламенту Польшчы за зварот у Еўракамісію з нагоды забароны імпарту расійскай і беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі.
Дональ ТУск адзначыў, што ўсё бліжэй да таго, каб на расійскую і беларускую аграпрадукцыю была накладзена пошліна ў 50%, што фактычна будзе азначаць блакаду імпарту іх прадукцыі ў ЕС.
яс/IAR