Беларуская Служба

Каталіцкі Касцёл адзначае Вялікую пятніцу - дзень смерці Езуса Хрыста на крыжы

29.03.2024 07:28
Гэта адзіны дзень у годзе, калі не цэлебруецца святая Імша. Для хрысціян гэта дзень малітвы, разважанняў і асэнсавання ахвяры Збаўцы.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Darek Delmanowicz

Крыж — гэта шлях да збаўлення, — тлумачыць ксёндз Ян Сікорскі. «Ёсць крыж на Гевонце, паміж небам і зямлёй. Знак збаўлення, але адначасова і знак велізарнай пакуты», — падкрэсліў святар. Ён нагадаў, што ў Вялікую пятніцу мы чытаем апісанне Мукі Пана і пакланяемся Крыжу. У гэты ўнікальны дзень вернікі становяцца на калені перад Крыжам, як перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, каб усвядоміць, чым мы абавязаны Крыжу», — адзначыў святар. «Гэта ключ, як я не магу ўвайсці ў сваю кватэру без ключа, так я не змагу трапіць у рай без Крыжа. Крыж Хрыста павінен падняць мяне», — падкрэсліў ксёндз Сікорскі.

У Крыжовы дзень цэлебруецца Літургія Мукі Пана. Крыж, пакрыты пурпуровым палатном, уносіцца да алтара. Пасля літургіі Крыж застаецца ў святыні, каб кожны вернік мог пакланіцца перад ім. Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў працэсіі і змяшчаецца ў грабніцу, дзе да раніцы будзе працягваецца ўсяночнае чуванне і адарацыя. Потым будзе цэлебравацца набажэнства Вялікай суботы ля магілы Езуса Хрыста», — патлумачыў ксёндз Ян Сікорскі.

У Крыжовы дзень а 17 гадзіне дапаможны біскуп Варшаўскі Пётр Ярэцкі ўзначаліць Літургію Мукі Пана ў варшаўскай архікатэдры. Традыцыйна а 20 гадзіне перад акадэмічным касцёлам святой Ганны пачнецца Цэнтральны Крыжовы шлях. Набажэнства ўзначаліць кардынал Казімір Ныч.

Вялікая пятніца ў Каталіцкім Касцёле - дзень строгага посту.

На хвалях 1-й праграмы Польскага радыё можна паслухаць святую Імшы і набажэнствы Пасхальнага Трыдууму. Яны будуць транслявацца з базылікі Святога Крыжа ў Варшаве.

Па традыцыі ў Ватыкане пройдзе Крыжовы шлях на чале з Рымскім Папам Францішкам. Трансляцыя а 21:05 на TVP1.

Заўтра - Вялікая субота, - працяг цішыні і малітвы ля магілы Езуса. Завершыцца Трыдуум вячэрняй Пасхальнай вігіліяй і нядзеляй Уваскрасення Пана.

ПР/юл