Беларуская Служба

Памежная служба: За два дні адбыліся 378 спробаў нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжу

22.05.2024 16:01
За пасобніцтва затрыманыя шэсць чалавек, у тым ліку трое грамадзян Украіны, двое Малдовы і адзін Бельгіі.
Польскія памежнікі на ахове мяжы з Беларуссюфота: twitter.com/Straz_Graniczna

За панядзелак і аўторак Памежная служба Польшчы зафіксавала 378 спробаў незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы.

У паведамленні памежнай службы на платформе Х сказана, што за пасобніцтва затрыманыя шэсць чалавек, у тым ліку трое грамадзян Украіны, двое Малдовы і адзін Бельгіі.

Супрацоўнікі памежнай службы аказалі дапамогу тром замежнікам з Емена, Пакістана і Шры-Ланкі.

IAR/аз