Беларуская Служба

Хто прадстаўлены ў Салоне незалежных беларускіх выдаўцоў на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве?

24.05.2024 12:49
Арганізацыя стэнду і праграмы ў фармаце Салона незалежных беларускіх выдаўцоў мае на мэце паглыбіць супрацоўніцтва з прадстаўнікамі польскай выдавецкай супольнасці.
      . 2022
Беларускія кнігі на варшаўскім Кірмашы гістарычнай кнігі. 2022 годфота: radyjo.net

Арганізатарамі Салона незалежных беларускіх выдаўцоў выступаюць Інстытут беларускай кнігі і Фонд «Гісторыя і культура».

Мерапрыемствы ў рамках праграмы Салону незалежных беларускіх выдаўцоў:

24.05, пятніца
12.00 – 12.50

Беларуская літаратура ў польскіх перакладах

Forum w Sali im. Mikołajskiej, PKiN

Цягам апошніх дзесяцігоддзяў польскія выдаўцы спрабуюць «раскруціць» беларускую літаратуру на хвалі ўзмацнення палітычнай актыўнасці напярэдадні і  пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020-га года. На жаль, у інфармацыйным зацішшы, якое звычайна пануе у перыяд паміж выбарамі, выдаўнічы запал паступова згасае. Прыцягнуць, а потым утрымаць увагу чытачоў і выдаўцоў – задача не з простых, да таго ж дадаецца праблема, звязаная з пошукам добрага перакладчыка з беларускай на польскую мову. У такой сітуацыі беларуская літаратура застаецца для большасці чытачоў і выдаўцоў у Польшчы практычна невядомай. Ці і якія меры прымаюцца дзеля таго, каб змяніць існуючую сітуацыю, і што беларуская літаратура можа прапанаваць польскаму чытачу – пра гэта пагаворым падчас сустрэчы.

У сустрэчы возьмуць удзел:

Наталля Русецкая беларусістка, перакладчыца, ад’юнкт на кафедры славянскага літаратуразнаўства Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры;

Яраслаў Іванюк – выдавец, журналіст, заснавальнік таварыства «Камунікат»;

Катажына Дрозд-Урбаньскабеларусістка, адʼюнкт на кафедры беларусістыкі Варшаўскага Універсітэта.

Арганізатар: Інстытут беларускай кнігі.

Сустрэча на польскай мове з беларускім перакладам.


25.05, субота

15:00-15:50

Сустрэча «Алесь Бяляцкі – нобелеўскі лаўрэат і палітвязень»

Forum w Sali im. Mikołajskiej, PKiN

Падчас сустрэчы будзе ісці размова пра:


· cтудэнцкія гады Алеся Бяляцкага;
· заснаванне цэнтра «Вясна»;
· крымінальны пераслед Алеся Бяляцкага з боку рэжыму;
· літаратуру ў жыцці Алеся Бяляцкага;
· турэмнае зняволенне Нобелеўскага лаўрэата.

Сустрэча па-беларуску з перакладам на польскую мову.

Арганізатар – Праваабарончы цэнтр «Вясна»


. 
. 
.
У Салоне незалежных беларускіх выдаўцоў бяруць удзел:
  • Інстытут беларускай кнігі
  • Фонд Kamunikat.org
  • Mianie Niama
  • «Славянка»
  • Выдавецтва «Янушкевіч».
  • Выдавецтва «Кнігаўка».
  • hochroth Minsk
  • Skaryna Press
  • «Полацкія лабірынты»
  • Выдавецтва «Чабор»
  • Выдавецтва «Гутэнберг»

вх

Расійскі ўдар ракетамі па друкарні ў Харкаве забіў сем чалавек і знішчыў 50 тысяч кніг

24.05.2024 14:18
У друкарні «Фактар-друк» забітыя людзі, спаленыя тысячы кніг.

Умацаванні на мяжы павінны паказаць Пуціну і Лукашэнку, што на гэты раз Польшча гатовая бараніцца

24.05.2024 14:40
Войска на польска-беларускай мяжы павінны пастаянна дэманстраваць сваю прысутнасць.