Беларуская Служба

Расійскі ўдар ракетамі па друкарні ў Харкаве забіў сем чалавек і знішчыў 50 тысяч кніг

24.05.2024 14:18
У друкарні «Фактар-друк» забітыя людзі, спаленыя тысячы кніг.
.
.Ігор Лептуга / nakypilo.ua

У выніку расейскага ракетнага абстрэлу друкарні «Фактар-друк» у Харкаве забітыя сем чалавек знішчана 50 тысяч кніг. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Учорашняя атака Расіі на Харкаўскую вобласць, у выніку якой загінулі і параненыя людзі, разбураны друкарскі станок і спаленыя 50 тысяч кніг, сведчыць пра тое, што Расея знаходзіцца ў стане вайны з чалавецтвам і ўсімі бакамі нармальнага жыцця», – заявіў Зяленскі.

Сем супрацоўнікаў друкарні загінулі на працоўным месцы.

«Пяць жанчын і два мужчыны – кожны проста выконваў сваю працу. У гэтай друкарні выпускаліся дзіцячыя кнігі, часопісы, школьныя дзённікі, газеты ды іншае. Цяпер у Харкаве такога прадпрыемства няма», – сказаў кіраўнік следчага ўпраўлення Харкаўскай вобласці Сяргей Болвінаў.

Паводле яго слоў, з-за вялікага пажару целы загінулых моцна абгарэлі, таму апазнаць удалося толькі дваіх. Асобы яшчэ пяці загінулых будуць устаноўлены па ўзорах ДНК.

Падчас масавага абстрэлу Харкава ў чацвер, 23 траўня, расейцы трапілі ў друкарню «Фактар-друк» мясцовага выдавецтва «Віват». Акупанты ўдарылі з комплексу С-300 у цэх і прылеглую тэрыторыю. Друкарня і выдавецтва ўваходзяць у адзін холдынг.

вх

Першыя ўкраінскія лётчыкі прайшлі навучанне кіраваннем знішчальнікамі F-16 у ЗША

24.05.2024 12:15
Кіеў разлічвае атрымаць першыя F-16 ад заходніх саюзнікаў у чэрвені-ліпені.

Хто прадстаўлены ў Салоне незалежных беларускіх выдаўцоў на Міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве?

24.05.2024 12:49
Арганізацыя стэнду і праграмы ў фармаце Салона незалежных беларускіх выдаўцоў мае на мэце паглыбіць супрацоўніцтва з прадстаўнікамі польскай выдавецкай супольнасці.