Беларуская Служба

У Польшчы працягваецца перадвыбарчая цішыня перад выбарамі ў Еўрапарламент

08.06.2024 09:02
У нядзелю ў Польшчы пройдуць пятыя выбары ў Еўрапарламент, падчас якіх выберуць 53 еўрадэпутатаў.
    a
Старшыня Нацыянальнай выбарчай камісіі Сільвестaр МарцінякPAP/Rafał Guz

З поўначы ў Польшчы дзейнічае перадвыбарчая цішыня. Заўтра, з 7.00 раніцы, палякі будуць выбіраць дэпутатаў Еўрапарламента. На выбарах балатуецца 1 019 кандыдатаў на еўрадэпутатаў ад 40 выбарчых камітэтаў.

Правілы перадвыбарчай цішыні нагадвае старшыня Нацыянальнай выбарчай камісіі Сільвестар Марціняк(Sylwester Marciniak):

- У адпаведнасці з палажэннямі Выбарчага кодэкса, у дзень галасавання і за 24 гадзіны да гэтага дня нельга праводзіць перадвыбарчую агітацыю, склікаць сходы, арганізоўваць шэсці і дэманстрацыі, выступаць з прамовамі і распаўсюджваць выбарчыя матэрыялы. Парушэнне перадвыбарчай цішыні караецца штрафам.

Гэта пятыя выбары ў Еўрапарламент у Польшчы. Падчас іх палякі абіраюць 53 еўрадэпутатаў.
«Агулам, ва ўсім Еўрасаюзе, абіраюцца 720 еўрадэпутатаў у 27 асобных выбарчых працэсах», – нагадаў Сільвестар Марціняк.

Перадвыбарчая цішыня скончыцца ў нядзелю пасля закрыцця выбарчых участкаў, гэта значыць а 21.00 гадзіне.

IAR/аз

Даследчы цэнтр П'ю: Палякі – найбольшыя прыхільнікі ЕС

05.06.2024 11:45
Паводле апытання, пазітыўна да Еўрасаюза ставяцца 76 працэнтаў палякаў.

Упершыню Еўрапарламент выбіраецца ў атмасферы інфармацыйнай вайны

06.06.2024 12:50
Цягам выбарчай кампаніі Крэмль вёў прапагандысцкія атакі, крытыкуючы еўрапейскую дэмакратыю ды інстытуцыі Еўрасаюза.