Падазраваны ў нападзе на прэмʼер-міністарку Даніі Метэ Фрэдэрыксен з’яўляецца палякам, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Польшчы. 39-гадовы мужчына затрыманы.
Напад адбыўся ўчора ў цэнтры Капенгагена. Кіраўнічка ўраду атрымала ўдар кулаком.
Дацкія службы паведамілі, што затрыманы грамадзянін Польшчы, ужо некаторы час пражываў у Даніі, заявіў Павел Вроньскі(Paweł Wroński):
- Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас нападу мужчына быў пад уздзеяннем алкаголю і наркотыкаў. Ён заяўляе, што не ведаў, што асоба на якую напаў, гэта прэм’ер Даніі. Пакуль здарэнне разглядаецца, як хуліганскі, а не палітычны інцыдэнт.
Метэ Фрэдэрыксен атрымала лёгкую траўму шыі і была вымушана адмяніць запланаваныя на сёння сустрэчы.
IAR/аз