Беларуская Служба

30 чалавек пасля купання ў возеры падхапілі норавірус

29.07.2024 16:48
«Прычынай гэтых страўнікава-кішэчных інфекцый сталі норавірусы, якія выклікаюць т.зв. энтэрыт», – сказала раённы санітарны інспектар у Парчэве Эва Кусмеж.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:PIRO4D/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прычынай недамаганняў у 30 чалавек, якія нядаўна купаліся ў возеры Zagłębocze (Люблінскае ваяводства), сталі норавірусы, якія выклікаюць г.зв. энтэрыт – паведамілі РАР у панядзелак у санітарнай інспекцыі.

«Прычынай гэтых страўнікава-кішэчных інфекцый сталі норавірусы, якія выклікаюць т.зв. энтэрыт», – сказала раённы санітарны інспектар у Парчэве Эва Кусмеж.

Яна патлумачыла, што крыніцай заражэння мог стаць хворы чалавек, які знаходзіўся ў гэты час на возеры. Норавірусы перадаюцца праз прамы або ўскосны кантакт з інфіцыраваным чалавекам або яго выдзяленнямі (напрыклад, кантакт з заражанай паверхняй або прадметамі, напрыклад, туалетам, адзеннем, мэбляй у асяроддзі пацыента).

«У дадзеным выпадку цяжка адназначна ўказаць, дзе і як адбылося заражэнне. Высокія тэмпературы і натоўп спрыяюць перадачы норавірусаў», – дадала інспектар Кусмеж. Яна заклікала строга выконваць правілы асабістай гігіены.

У сярэдзіне ліпеня ў санэпідэмстанцыю паступілі паведамленні ад каля 30 чалавек, якія адпачывалі на возеры Zagłębocze, аб такіх сімптомах, як ваніты, дыярэя і тэмпература. Выключана, што крыніцай атручвання была вада з возера або вадаправода і сальманела. Таксама не было выяўлена парушэнняў у персанала, які гатаваў ежу, і ў кухонных памяшканнях з суседняга цэнтра адпачынку.

ав