Беларуская Служба

Да Алімпійскіх гульняў Польшча плануе пабудаваць лінію хуткаснай чыгункі ў Берлін

22.08.2024 12:01
Нагадваем, польскія ўлады намерваюцца хадайнічаць за арганізацыю Гульняў у 2040 або 2044 гадах.
M
Mіністр інфраструктуры Дарыюш КлімчакIAR Piotr Podlewski

Польшча плануе пачаць падрыхтоўку да будаўніцтва хуткаснай чыгункі з Познані ў Берлін. Пра гэта ў Першай праграме грамадскага Польскага радыё заявіў міністр інфраструктуры Дарыюш Клімчак(Dariusz Klimczak). Палітык паведаміў, што вядзе перамовы са сваім нямецкім калегам на гэты конт:

- Гэта вельмі папулярная траса. Падчас кожнай сустрэчы з нашымі нямецкімі калегамі мы закранаем тэму павелічэння прапускной здольнасці маршруту. Гаворка ідзе не толькі пра турызм, але і эканамічную сферы. Шмат прадстаўнікоў бізнесу падарожнічае па гэтай трасе.

Хуткасная чыгунка з Познані ў Берлін можа быць пабудаваная да 2040-2044 гадоў. Нагадваем, польскія ўлады намерваюцца хадайнічаць за арганізацыю Гульняў у 2040 або 2044 гадах.

IAR/аз

Эксперт пра патэнцыял арганізацыі Алімпійскіх гульняў у Польшчы - мы не гатовыя

11.08.2024 17:30
Спачатку добра было самастойна арганізаваць меншае мерапрыемства, напрыклад, Чэмпіянат па Еўропы футболе, кажа Рафал Пікула.

Польшча хоча стаць арганізатарам Алімпійскіх гульняў

16.08.2024 17:18
Прэм’ер-міністр Дональд Туск заявіў у Карчаве, што рэалістычныя даты — 2040 ці 2044 год.